Чтобы сайт работал правильно, используйте последнуюю версию
Google Chrome
,
Firefox
или
Internet Explorer
.
Закрыть
Создать набор
Подборка
Язык
Русский
English
Войти
Весь набор
Просмотр
Игра
Паняцці_Мая Радзіма - Беларусь_4 клас
Татьяна_Сурконт
Отправить в приложение
Отметить как выучено
Паняцці_Мая Радзіма - Беларусь_4 клас
археалогія
навука, якая займаецца
вывучэннем мінулага шляхам раскопак
батлейка
народны лялечны тэатр
Бацькаўшчына
краіна, дзе нарадзіўся сам
чалавек і яго продкі (бацькі)
вежа
высокае абарончае збудаванне
з дрэва ці цэглы
волат
дужы і высокі чалавек, пра
якога ўпамінаецца ў паданнях
гісторыя
навука, якая расказвае пра
жыццё і справы нашых продкаў
дата
час, калі адбылася падзея
Дзяды
дзень шанавання продкаў, які
адзначаецца восенню
дзяржава
саюз грамадзян, утвораны з
мэтай абароны іх жыцця, свабоды, маёмасці
дружына
асабістае войска князя
закон
абавязковыя правілы паводзін,
вызначаныя дзяржавай
Каляды
народнае свята, прымеркаванае
да святкавання Нараджэння Хрыстова, Новага года і Хрышчэння (Вадохрышча)
Канстытуцыя
асноўны Закон дзяржавы
князь
спачатку кіраўнік племені, а
потым княства
Купалле
старажытнае народнае свята,
звязанае з летнім сонцастаяннем, росквітам прыроды, летняй цеплынёй
курган
земляны насып над старажытным
пахаваннем
манах (манахіня)
чалавек, які прысвяціў сваё
жыццё служэнню Богу
паданне
апавяданне пра справы і
ўчынкі чалавека, пра заняткі нашых продкаў
племя
группа людзей, якія маюць
агульнае паходжанне ад аднаго продка і пражываюць на пэўнай тэрыторыі
продкі
людзі, ад якіх мы паходзім
Прэзідэнт
выбарны кіраўнік дзяржавы
Радаўніца
дзень шанавання памяці
продкаў, які адзначаецца вясной
Радзіма
краіна, у якой чалавек
нарадзіўся
ратуша
будынак, дзе размяшчалася
кіраўніцтва горада, які меў права на самакіраванне
рыцар
цяжкаўзброены конны воін
сабор
галоўная царква горада
Статут
збор законаў у Вялікм Княстве
Літоўскім
стаянка
месца жыхарства старажытных
людзей
эра
працяглы адрэзак часу,
звычайна большы за тысячагоддзе
Отзыв