буйны́ міжгаліновы комплекс, які аб’ядноўвае некалькі галін эканомікі, накіраваных на вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны
Агра́рнае пыта́нне
пытанне аб уласнасці на зямлю і яе размеркаванні, забеспячэнні ўмоў для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі і задавальненні патрабаванняў сялянства.
«Амерыка́нскі» шлях развіцця капіталізму ў се́льскай гаспада́рцы
спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім уласнасць на зямлю замацоўваецца за тымі, хто яе непасрэдна апрацоўвае
Інвентары́
гаспадарчыя дакументы, якія ўключалі падрабязнае апісанне памешчыцкіх маёнткаў, сялянскіх надзелаў і павіннасцей
Індустрыяліза́цыя
працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, перш за ўсё ў прамысловасці
Інтэнсіўны шлях развіцця экано́мікі
шлях развіцця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў
Інфляцыя
падзенне пакупніцкай здольнасці грошай, іх абясцэньванне, звязанае з лішкам грашовай масы і недахопам спажывецкіх тавараў.
Калектывіза́цыя се́льскай гаспада́ркі
аб’яднанне індывідуальных гаспадарак сялян у буйны́я калектыўныя гаспадаркі (калгасы)
Мадэрніза́цыя
працэс паступовага ўдасканалення грамадскіх адносін у ходзе станаўлення індустрыяльнага грамадства.
Нацыяналіза́цыя
пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і інш.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную
Прамысло́вая рэвалюцыя
пераход ад мануфактурнай да фабрычна-заводскай вытворчасці, ад ручной працы да машыннай, ад мануфактуры да фабрыкі
Прыватыза́цыя
раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або калектыўную.
«Пру́скі» шлях развіцця капіталізму ў се́льскай гаспада́рцы
спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім захоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю
Раскула́чванне
сістэма рэпрэсіўных мер, якія ажыццяўляліся савецкай уладай напярэдадні і ў час калектывізацыі супраць сялян, прылічаных да разраду кулакоў
Харчпада́так
харчовы натуральны падатак, які спаганяўся з сялянскіх гаспадарак у гады новай эканамічнай палітыкі ў СССР
Харчразвёрстка
элемент палітыкі «ваеннага камунізму» ў Савецкай Расіі ў 1918–1920 гг.; сістэма нарыхтовак харчавання, пры якой сяляне абавязаныя былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа