усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і на шкоду сваёй дзяржаве.
Канфе́сія
асаблівасць веравызнання ў межах вызначанага рэлігійнага вучэння, а таксама аб’яднанне вернікаў, якія прытрымліваюцца гэтага веравызнання.
Мадэрніза́цыя
працэс паступовага ўдасканалення грамадскіх адносін у ходзе станаўлення індустрыяльнага грамадства.
Манапо́лія
выключнае права адной асобы, групы асоб або дзяржавы на вытворчасць, гандаль ці якую-небудзь іншую сферу дзейнасці.
Раскула́чванне
сістэма рэпрэсіўных мер, якія ажыццяўляліся савецкай уладай напярэдадні і ў час калектывізацыі супраць сялян, прылічаных да разраду кулакоў.
Рэабіліта́цыя
аднаўленне добрага імя і правоў нявінна асуджаных
Рэпара́цыі
поўная ці частковая кампенсацыя, выплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая пацярпела ад яе.
Рэфо́рма
пераўтварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку эканамічнага і грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага дзяржаўнага ладу.
Уніяцтва
канфесія, якая ўзнікла на аснове саюза (уніі) розных хрысціянскіх цэркваў з каталіцкай царквой на ўмовах прызнання першымі рэлігійнага вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцыйнага рэлігійнага культу і выкарыстанні мясцовай мовы для набажэнства.
Урбаніза́цыя
працэс міграцыі насельніцтва з сельскай мясцовасці ў гарадскую, што ў выніку прыводзіць да імклівага росту гарадоў.
Экле́ктыка
мастацкі кірунак, арыентаваны на выкарыстанне ў адным будынку любых форм мінулага ў любых спалучэннях